МІНСК, 16 сак — Sputnik. Фолк-гуртPawa запісаў беларускамоўны кавер на адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава "Я свободен". Відэа музыкі размясцілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў "Фэйсбуку".
Галоўную вакальную партыю выканаў адзін з самых лепшых оперных барытонаў Беларусі Ілля Сільчукоў. Ён з'яўляецца салістам Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і выступае ў якасці запрошанага саліста ў Італіі, Германіі, Францыі і іншых краінах. Разам з ім таксама праспявала салістка Вялікага тэатра Вольга Вашкевіч.
Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта "Кіпелаў". Ён адбудзецца 31 сакавіка ў Палацы спорту. Плануецца, што Кіпелаў прывязе ў Беларусь лепшыя песні і новы альбом "Звёзды и кресты". Гэта першы прыезд калектыва ў беларускую сталіцу за апошнія 5 гадоў.