Беларуская канькабежка Марына Зуева выйграла срэбра на этапе КС у Мінску

Для 25-гадовай беларускі гэтая ўзнагарода стала першай у кар'еры на этапах Кубка свету.
Sputnik

МІНСК, 17 сак — Sputnik. Прадстаўніца Беларусі Марына Зуева заваявала срэбра на этапе Кубка свету па канькабежным спорце, які праходзіць на авале "Мінск-Арэны".

Беларуска на дыстанцыі 3000 метраў паказала вынік 4 хвіліны 11,63 секунды і заняла другое месца. Перамогу святкавала бронзавая медалістка Алімпіяды 2018 — прадстаўніца Галандыі Антуанета дэ Йонг (4.08,85). Тройку лепшых замкнула Івэйн Блондэн з Канады (4.11,77).

Марина Зуева (Беларусь) на дистанции 500 метров в финале Кубка мира по конькобежному спорту среди женщин сезона 2017/18 в Минске

Беларуская канькабежка Зуева ўпершыню ў кар'еры заваявала ўзнагароду на этапе Кубка свету.

На старт выходзіў і 20-гадовы беларус Ігнат Галавацюк. З вынікам 1.11,07 ён заняў дзесятае месца на дыстанцыі 1000 метраў. Золата дасталася двухразоваіу алімпійскаму чэмпіёну Гульняў 2018 — галандцу К'елду Нэйсэ (1.09,23), на другім месцы — яшчэ адзін прадстаўнік Нідэрландаў Кай Вярбей (1.09,40). Бронзу заваяваў алімпійскі чэмпіён Гульняў 2018 нарвежац Ховард Холмефьёрд Ларэнца (1.09,45).

Призеры забега на 1000 метров на Кубке мира по конькобежному спорту среди мужчин сезона 2017/18 в Минске

Мінскі этап Кубка свету завяршае алімпійскі сезон лепшых канькабежцаў планеты. У беларускую сталіцу прыбылі каля 80 спартсменаў з 16 краін.