Прэм’ера спектакля "Як літара Ў вясну гукала" адбудзецца ў Тэатры эстрады

Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па каляднай казцы, але ў тэатры абяцаюць новыя заёмствы і ўражанні.
Sputnik

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Прэм’ерныя паказы дзіцячага спектакля "Як літара Ў вясну гукала" адбудуцца 23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады, паведамілі Sputnik у тэатры.

Як літара Ў Каляды ўратавала – унікальны спектакль рыхтуюць для дзяцей

Праект з яўляецца працягам каляднай казкі "Як літара Ў уратавала Каляды" і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары "Ў" і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.

Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па каляднай казцы, але ў тэатры абяцаюць новыя заёмствы і ўражанні.

Аўтарам лібрэта і музыкі з’яўляецца Раман Арлоў, таксама можна будзе пачуць традыцыйыя гукальныя песні і ўбачыць беларускія танцы гурта Гуда і Школы традыцыйнага мастацтва.

Усім маленькім гледачам абяцаюць салодкі пачастунак, а дарослых чакае музычны падарунак.

Кошт квіткоў: ад 9 да 17 рублёў. Дзецям да 3-х год уваход бясплатны.