Фота

Пустыя тунэлі і гіганцкія катлаваны: як будуюць новыя станцыі метро

Sputnik пабываў на амаль пабудаваных, але пакуль не адкрытых станцыях, спусціўся на дно вялізнага катлавана і паблукаў па тунэлях. Глядзіце ў фотастужцы самыя яркія кадры з адной з самых маштабных будоўляў Беларусі.
Sputnik
Першую чаргу трэцяй лініі мінскай падземкі маюць намер здаць у 2020 годзе. Будоўля не спыняецца ні на секунду — бурліць ў розных лакацыях Мінска кругласутачна і без выхадных. Сумарна на будоўлі падземкі занята каля дзвюх тысяч чалавек; абыходзіцца адзін кіламетр метро ў Мінску ў суму каля 70 мільёнаў долараў.
Па словах метрабудаўцоў, цяпер будаўніцтва ідзе па графіку. Праз пару гадоў першых пасажыраў прымуць "Кавальская слабада" на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага, перасадачная "Вакзальная" у раёне чыгункі, "Плошча Францішка Багушэвіча" ля тэатра музкамедыі і "Плошча Юбілейная" на скрыжаванні Сухой і Кальварыйскай.
1 / 16
Адзіны транспарт, які пакуль ездзіць па рэйках метрапалітэна, - дрызіна з будматэрыяламі.
2 / 16
Адсутнасць аднаго шэрагу пліт на платформе кажа пра тое, што тут з'явяцца ахоўныя экраны, якія закліканы прадухіліць выпадковыя падзенні на рэйкі.
3 / 16
Платформа амаль дабудаванай станцыі "Кавальская слабада" палохае сваімі памерамі.
4 / 16
Пакуль у тунэлях устаноўлены часовыя рэйкі; пасля замест шпал з'явяцца бетонныя блокі - навіна для мінскай падземкі.
5 / 16
Неўзабаве тут дэмантуюць часовыя камунікацыі і разбяруць частку тунэлю для будаўніцтва станцыі.
6 / 16
На паверхні над "Кавальскай слабадой" - толькі бетонныя вежкі ў месцах, дзе размесцяцца ўваходы.
7 / 16
На дне вялізнага катлавана таксама кіпіць работа.
8 / 16
Рызыка ў забоі ёсць заўсёды - наперадзе можа быць вада ці валуны, пясок можа абсыпацца.
9 / 16
Усе мінскае метро будавалі пры дапамозе немеханізаваных праходніцкіх шчытоў; па словах спецыялістаў, працы ён патрабуе карпатлівай і фізічна цяжкай.
10 / 16
Механізаваны шчыт "Алеся" пакідае за сабой сляды - горы грунту.
11 / 16
Грунт з тунэлю вывозяць лакаматывы.
12 / 16
Як распавёў начальнік дзевятага ўчастка будаўніцтва Сяргей Пшанко, які стаяў у той момант на краі вялізнага катлавана, работы хапае з лішкам.
13 / 16
Па амаль шасціметроваму тунэлю ісці страшна, але спецыялісты супакойваюць: тут бяспечна, толькі пад ногі трэба глядзець.
14 / 16
Пакуль машына-памочніца французскай вытворчасці занятая, працоўныя спраўляюцца сваімі сіламі.
15 / 16
Тунэлі "Кавальскай слабады" таксама амаль гатовыя: правы пабялілі, левы - сканчаюць.
16 / 16
Тунэль, у якім зараз працуе "Алеся", практычна гатовы - засталося каля сотні кольцаў.