Тэатр "Яварына" выступіць на "Свяце Сонца" ў Дудутках

На гэтым тыдні арганізатары абяцаюць раскрыць поўны спіс удзельнікаў фестывалю.
Sputnik

МІНСК, 20 сак — Sputnik.Тэатр старадаўняй культуры"Яварына" выступіць на III міжнародным купальскім  folk-fire фестывалі "Свята Сонца", які пройдзе ў музеі "Дудуткі" 16-17 чэрвеня, паведамілі арганізатары.

Фолк-рок, фаер-шоу і купальскія абрады на фестывалі "Свята Сонца"

Артысты "Яварыны" захапляюць арыгiнальнай творчасцю, у якой сумяшчаюцца музыка праз гучанне такіх інструментаў, як дуда, жалейка і цыстра, і сярэднявечныя танцы, фаер і неонавае шоу. У рэпертуары "Яварыны" — народныя, гарадскія і прыдворныя танцы, музыка беларускага і еўрапейскага Сярэднявечча і Рэнесанса.

Калектыў быў створаны ў 2003 годзе і з самага пачатку працуе пад кіраўніцтвам  Маргарыты Кубенкевіч.

Атрымаць асалоду ад выступу калектыва госці фестываля змогуць падчас  аднаго з асноўных блокаў праграмы — оpen-air канцэрта. Сярод удзельнікаў ужо абвешчаны госці мінулых фэстаў: беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA" і госці з Кіева — "FRAM". Упершыню на сцэну Музея ў Дудутках падымуцца эксперыментатары "Re1ikt", якія ўдала спалучаюць свае музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным і незвычайным для слухачоў.

Тэатр старадаўняй культуры "Яварына"

Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Поўны спіс удзельнікаў арганізатары — Экстрым-тэатр "Берсерк" і музей "Дудуткі" —  абяцаюць раскрыць на гэтым тыдні.

Як прайшло "Свята Сонца-2017" у  Дудутках — відэа >>