У Мінску паказалі самы страшны фільм пра вайну: адноўлены "Ідзі і глядзі"

Адрэстаўраваная версія фільма Элема Клімава "Ідзі і глядзі", у аснову сцэнара якога лягла проза Алеся Адамовіча, была паказана да 75-годдзя хатынскай трагедыі.
Sputnik

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Калі ў 80-я ў Еўропе праходзілі прэм'ерныя паказы фільма Элема Клімава "Ідзі і глядзі", каля кінатэатраў дзяжурылі карэты хуткай дапамогі — фільм, зняты па матывах твораў Алеся Адамовіча і па яго аўтарскім сцэнары, стаў сапраўдным шокам для еўрапейскага гледача.

Актеры Ольга Миронова и Алексей Кравченко в фильме Элема Климова "Иди и смотри"

Да гадавіны хатынскай трагедыі ў Мінску паказалі адрэстаўраваны і адноўлены фільм "Ідзі і глядзі" Элема Клімава. Цяпер страшную праўду вайны зноў можна ўбачыць без "шуму", перашкод і трэска. Аблічбаваная версія фільма здабыла фарбы і не страціла сваёй страшнай дакладнасці — спецыялісты студыі "Беларусьфільм" і канцэрна "Масфільм" чатыры месяцы кадр за кадрам аднаўлялі карціну. Па розных падліках, на яе было патрэбна ад 50 да 80 тысяч долараў.

На съемках фильма "Иди и смотри" режиссера Элема Климова

У свой час яе называлі адной з самых страшных у сваёй дакладнасці карцін пра вайну. Немногія з тых, каму давялося аднойчы ўбачыць гісторыю беларускага хлопчыка Флёра, змаглі знайсці ў сабе сілы паглядзець яе яшчэ раз. На экране праходзяць усяго два дні яго жыцця. І за іх ён ператвараецца з падлетка ў сівога старога.

Сцена из фильма "Иди и смотри"

Элем Клімаў і Алесь Адамовіч ведалі, што здымаюць праўдзівы і страшны фільм — у аснову былі пакладзены літаратурныя творы Адамовіча, у прыватнасці, кніга дакументальных успамінаў відавочцаў "Я з вогненнай вёскі". Таму ў яго такая назва. Яго да гэтага часу лічаць адным з самых моцных фільмаў пра Другую сусветную вайну, у яго мноства прызоў — ад Маскоўскага кінафестывалю да шостага радка ў спісе "50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў". І глядзець яго нерэальна цяжка, практычна немагчыма. Але па-ранейшаму трэба…

Пра трагічны збег абставінаў, якія прывялі да трагедыі Хатыні, і пра тое, як пасля вайны судзілі карнікаў, якія знішчылі мірную беларускую вёску, чытайце ў лангрыдзе Sputnik.