Касцёл Святога Роха збірае грошы на рэканструкцыю сцен

Дах і алтарная частка ўжо адноўлены за сродкі вернікаў, патрэбу ў рамонце маюць сцены.
Sputnik

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Сцены Касцёла Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску пайшлі расколінамі, зараз збіраюцца грошы на капітальны рамонт будынка.

Прах Магдалены Радзівіл пахаваны ў Мінску: здейснілася яе апошняя воля

Неадкладны збор сродкаў праз краудфандынгавую кампанію абвясціў пробашч ксёндз Юры Санько.

"Веру, што разам мы зможам ажыццявіць  гэты праект. З малітвай за ахвярадаўцаў і ўсіх, хто прычыніўся і прычыніцца да гэтай важнай справы", — напісаў ён на старонцы ў "Фэйсбуку".

Апошні капітальны рамонт касцёла быў зроблены ў 1986 годзе. У 2015 годзе сродкамі вернікаў быў заменены дах і

ўзмоцнены сцены. У 2017 годзе адноўлена алтарная частка, часткова заменена падлога і пабудаваны галоўны алтар.

Касцёл Святога Роха — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, тут знаходзіцца самая старажытная каталіцкая парафія, заснаваная ў XIV стагоддзі каралём Ягайлам. Першапачаткова ён размяшчаўся на Траецкай Гары і змяніў месца знаходжання ў XIX стагоддзі.

У лютым гэтага года ў касцёле пахавана ўрна з прахам Магдалены Радзівіл. На мерапрыемстве прысутнічалі яе нашчадкі, прадстаўнікі польскай амбасады і сотні вернікаў. Урна з прахам была размешчана ў левай сцяне касцёла.