МІНСК, 22 сак — Sputnik. Фолк-рок-гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на сцэне III міжнароднага купальскага фэста "Свята Сонца", які пройдзе 16-17 чэрвеня ў музеі Дудуткі.
Творчасць калектыву "Тролль Гнет Ель"- гэта яркая сумесь з скандынаўскіх фальклорных і прыбалтыйска-фінскіх мелодый, якія суправаджаюцца шлейфам хард-рока. Асаблівай увагі заслугоўваюць і тэксты песень, у якіх слухачы могуць пазнаёміцца з забаўнымi гісторыямi з жыцця прагных троляў, мілых гномаў і розных сярэднявечных персанажаў.
Пачуць казачную ва ўсіх сэнсах музыку аматары змогуць на вялікім оpen-air канцэрце падчас фестывалю "Свята Сонца".
У ліку ўдзельнікаў госці мінулых фэстаў — беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA", "ЯВАРЫНА" і госці з Кіева — "FRAM". Гэта пакуль што не поўны спіс: арганізатары — Экстрым тэатр "Берсерк" і музей "Дудуткі" — абяцаюць раскрыць таямніцу на гэтым тыдні.
Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".