Сусветная акцыя "30 дзён на веласіпедзе" стартуе ў Мінску

Пры гэтым кожны вольны сам вырашаць, колькі ён праедзе, галоўнае – выводзіць жалезнага каня кожны дзень.
Sputnik

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Сусветная акцыя "30 дзён на веласіпедзе" стартуе 1 красавіка, падтрымае яе і беларускі веласіпедны рух, паведамляецца ў суполке "УКантакце".

Акцыя, якую распачалі ў Амерыцы і хутка падхапілі па ўсяму свету, падразумявае, што аматары веласпорту будуць кожны дзень на працягу красавіка катацца на веласіпедзе.

"Viva ровар": веласезон у Беларусі адкрыецца вялікім карнавалам

"30 days of biking — гэта выдатная тэма для тых, хто не катаецца ці мала катаецца зімой, уцягнуцца ў сезон і катацца-катацца і яшчэ раз катацца", — адзначаюць арганізатары.

У гэтым красавіку акцыю правядзе "Веладыска" сумесна з Мінскім веласіпедным таварыствам і веласіпеднай групоўкай Banana group. Галоўная мэта – прыцягнуць як мага болей веласіпедыстаў.

Пры гэтым кожны вольны сам вырашаць, колькі ён праедзе, галоўнае – выводзіць жалезнага каня кожны дзень. Удзельнікаў заклікаюць збірацца разам і рабіць фота, каб потым размяшчаць іх ў сацсетках з хэштэгами #30daysofbiking, #30daysofbikingby. 

"Гэта вельмі азартна і аб'ядноўвае. Часам дрэннае надвор'е, часам дрэнны настрой, але ты бярэш свайго жалезнага сябра і едзеш… І настрой становіцца лепш, яшчэ лепш, калі ў горадзе ты сустракаеш такіх жа, як і ты", — адзначылі ў суполцы.

На працягу ўсёй акцыі арганізатары абяцаюць ладзіць розныя цікавыя мерапрыемствы.

Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца на галоўнай старонцы акцыі і пацвердзіць удзел у суполцы.