У ліку бліжэйшых веласпаборніцтваў у нашай краіне — чарговы этап чэмпіянату Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па веласпорце на шашы памяці вядомага ў мінулым гоншчыка Барыса Бальшакова, распавялі на радыё Sputnik знакамітыя веласіпедысты Яўген Гутаровіч і Наталля Цылінская. Акрамя таго, у выхадныя, 12-13 мая, у Мінску адбудзецца ўжо другі па ліку вялікі велакарнавал "Viva ровар", які ў гэтым годзе атрымаў статус міжнароднага.
"Будзе шмат краін, прыедуць Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, расіяне будуць. Нават Швейцарыя і Швецыя даедуць. Парадку 15 тысяч удзельнікаў плануецца. Будуць і конкурсы. У мінулым годзе разыгрываўся адзін веласіпед, у гэтым годзе будзе тры", — сказаў Гутаровіч.
Па словах Наталлі Цылінскай, асаблівага рэгламенту для ўдзельнікаў велакарнавала не, бо гэта не спаборніцтва для прафесіяналаў веласпорту, а масавае адкрыццё сезону для ўсіх прыхільнікаў двухколавага транспарту.
"Мы выбралі пэўную дыстанцыю, такую ж, як у мінулым годзе. І месца будзе тое ж. У мінулым годзе стартавала 9 тысяч чалавек, разварот у нас быў на скрыжаванні Пераможцаў і Нёманскай, і хвост сустрэўся з галавой насупраць Дома футбола. Уявіце, калі будзе 20 тысяч чалавек, то кальцо замкнецца. Давядзецца ехаць куды-небудзь за кальцавую", — пажартавала Цылінская.
Суразмоўцы Sputnik таксама пракаментавалі вечную спрэчку аўтамабілістаў з веласіпедыстамі і ўдакладнілі, дзе ўсё-ткі лепш перасоўвацца — па дарозе або па тратуары.
Як адзначыў Яўген Гутаровіч, веласіпедыст едзе па дарогах горада з сярэдняй хуткасцю 30-40 км/г. Аўтамабіль у горадзе з коркамі і прыпынкамі перасоўваецца з хуткасцю 26-28 км/г.
"Я, можа, на веласіпедзе не так хутка здымаюся са святлафора, але сярэдняя хуткасць амаль аднолькавая. А ўявіце, калі з такой хуткасцю мы будзем ездзіць па ходніках, дзе і дзеці, і бабулі, і дзядулі? А тут я лячу. Спыніцца — гэта нерэальна. Таму маё суб'ектыўнае меркаванне — трэба дзяліць дарогу", — сказаў Гутаровіч.
Пры гэтым, на думку суразмоўцаў, змяняць трэба, у першую чаргу, не правілы дарожнага руху, а ўласныя адносіны да ўсіх, хто знаходзіцца побач з вамі на дарозе.
"Мяняць трэба менталітэт, пакуль мы не пачнем паважаць адзін аднаго — пешаходы, веласіпедысты і аўтамабілісты. Калі гэтае кола замкнецца, мы будзем разумець, што мы ўсе ўдзельнікі аднаго руху. Справа бяспекі — справа ўсіх людзей, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе", — сказала Цылінская.
Гутарку са славутымі беларускімі веласіпедыстамі Яўгенам Гутаровичам і Наталляй Цылінскай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.