Брытанская газета назвала беларускую мову сярод тых, якім пагражае знікненне

Паводле ацэнак вучоных, да наступнага стагоддзя 50 адсоткаў цяперашніх распаўсюджаных моў свету вымрэ.
Sputnik
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Брытанская газета Independent прапанавала чытачам паслухаць, як гучаць 25 моў, якім пагражае знікненне. Сярод іх ёсць і беларуская мова.
Згодна з падлікамі ЮНЕСКА, каля 2500 моў у свеце знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Сярод іх, згадвае Independent, ёсць тыя, на якіх гавораць усяго 30 чалавек.
Паводле ацэнак вучоных, да наступнага стагоддзя 50 адсоткаў цяперашніх распаўсюджаных моў свету вымрэ. Мовы, якіям пагражае знікненне, вылучаюцца на падставе пяці катэгорый:
Каб паказаць прыгажосць моў, якія з’яўляюцца пад пагрозай знікнення, газета прапанавала носьбітам прамовіць фразу: "Іншая мова з'яўляецца іншым бачаннем жыцця".
Аўтары праекта згадваюць, што па-беларуску таксама размаўляюць у Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі і Украіне. Нягледзячы на тое, што, паводле ацэнак, колькасць носьбітаў дасягае 4 мільёнаў, па агульным меркаванні даследчыкаў, большасць беларусаў размаўляюць дома па-руску і толькі каля паловы з іх здольныя чытаць і гаварыць па-беларуску.