Беларусь смуткуе разам з Расіяй у сувязі з трагедыяй у Кемерава

У знак смутку ў краіне 28 сакавіка прыспушчаны дзяржсцягі і адменены забаўляльныя перадачы.
Sputnik

МІНСК, 28 сак — Sputnik. У знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе ў сувязі з трагедыяй у Кемерава на 28 сакавіка абвясцілі агульнанацыянальную жалобу, у Беларусі прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі і адменены забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры, паведамілі ў адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Приспущенный белорусский флаг на Площади государственного флага

Таксама рэкамендуецца ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў.

Приспущенный флаг над зданием Сената в Московском Кремле

У Расіі сёння аб'яўлены дзень усенароднай жалобы па загінулых на пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемерава. На дзяржаўных установах прыспушчаны сцягі, у Пасольстве Расіі адкрыта жалобная кніга.

Пажар у чатырохпавярховым гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава адбыўся 25 сакавіка. У выніку пажару загінулі 64 чалавекі, з іх больш за 40 — дзеці. Пахаванне 14 загінулых, чые целы былі апазнаныя, пройдзе сёння.