МІНСК, 31 сак — Sputnik. Матчамі ў Мінску і Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе, паядынкі прайшлі ў пятніцу, 30 сакавіка.
Першы тур футбольнага турніру будзе доўжыцца на працягу трох дзён.
Бітва "Луча" і "Мінска" сабрала 350 гледачоў, аднак футбалісты не падарылі заўзятарам яркіх галоў.
Матч прайшоў на стадыёне футбольнага клуба "Мінск" і завяршыўся з лікам 0:0.
У пятніцу на поле ЦСК "Нёман" біліся яшчэ два беларускія клубы: "Віцебск" і "Неман". Гэты паядынак таксама не выявіў лепшага, але ў гэтым выпадку гледачы ўбачылі два галы. На 25-й хвіліне Антон Матвеенка адкрыў лік, дакладным ударам даслаўшы мяч у сетку варот "Немана".
Пасля перапынку на поле выйшаў Вячаслаў Глеб, менавіта ён выратаваў "Неман" ад паражэння на апошняй хвіліне сустрэчы.
Сёння пройдуць тры сустрэчы ў рамках чэмпіянату Беларусі па футболе:
- ФК "Гомель" — ФК "Слуцк" (15:00);
- "Шахцёр" — "Дынама" (Брэст) (17:00);
- "Дынама" (Мінск) — "Тарпеда-БелАЗ" (19:00).
1 красавіка будуць змагацца:
- "Іслач" — "Тарпеда" (Мінск) (14:00);
- ФК "Гарадзея" — "Днепр" (16:00);
- БАТЭ — ФК "Смалявічы" (18:00).