Што ўбачылі гледачы за кулісамі Купалаўскага

Арганізатары падрыхтавалі для тэатралаў шмат сюрпрызаў – ад афішы працы Міхала Анемпадыстава да выпадковай рэпетыцыі спектакля "Радзіва Прудок".
Sputnik

Яшчэ напачатку года ў Купалаўскім папярэдзілі — трэба чакаць пераменаў. Супрацоўнікі галоўнай драматычнай пляцоўкі краіны паабяцалі зрабіць акадэмічны тэатр больш адкрытым для гледачоў, усталяваць дыялог паміж сцэнай і глядацкай залай.

Узрушаныя воклілі гасцей экскурсіі аб тым, што на гэтым тыдні яны "проста жывуць у тэатры" пацвярджаюць — абяцанне сваё купалаўцы выканалі. На экскурсіі, прымеркаванай да Тыдню тэатра, гледачам дазволілі ўсё і нават крышачку болей.

Праважатай у свет Купалаўскага для гледачоў стала загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Бабкова

Будынак, урачыстая закладка якога адбылася ў 1888 годзе, а рэстаўрацыя — у 2013 годзе, недасведчанага чалавека застаўляе паблукаць па сваіх калідорах. Праважатай у свет Купалаўскага для гледачоў стала загадчыца літаратурна-драматургічнай часткай Вольга Бабкова. Яна распавядала гісторыю найстарэйшага прафесійнага беларускага тэатра ад самага пачатку да сучаснасці.

Выпрабаванне "Паўлінкай"

Асаблівая месца ў багатым рэпертуары Купалаўскага належыць спектаклю "Паўлінка", які з'яўляецца своеасаблівай творчай візітоўкай. Прэм'ера адбылася ў Томску яшчэ ў 1943 годзе, калі тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. З гэтым спектаклем звязана многа акцёрскіх традыцый. Напрыклад, усю тэатральную моладзь абавязкова "праганяюць" праз школу "Паўлінкі" і толькі потым дапускаюць да астатніх тэатральных праектаў. Да апошняга паказу ў сезоне ўся мужчынская палова трупы, якая ўдзельнічае ў пастаноўцы, абавязкова адрошчвае вусы. Як нарадзілася такая традацыя — невядома, але яна існуе на тэатральнай сцэне ужо больш за 70 гадоў.

Афішу да сучаснай "Паулінкі" распрацаваў Міхал Анемпадыстаў

За час існавання спектаклю ў ім удзельнічалі некалькі пакаленняў лепшых артыстаў краіны. Адной з першых гэтую ролю выконвала муза Янкі Купалы Паўліна Мядзёлка. А захавальніцай традыцый ролі называюць Алу Доўгую, бо менавіта да яе пасля прэм'еры падыйшла Мядзёлка з віншаваннем і словамі "я цябе прымаю". Сама актрыса неаднаразова казала, што можа нават напісаць трактат пра тое, як жыве і развіваецца пастаноўка.

А вось заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік памятае, як у дзяцінстве прыходзіла на "Паўлінку" з бацькам, а потым многа гадоў іграла яе на сцэне сама.

Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра

Спектакль, сучасную афішу да якога падрыхтаваў вядомы беларускі музыка Міхал Анемпадыстаў, можна пабачыць на сцэне Купалаўскага і зараз. І не толькі на беларускай мове, для гледачоў ёсць сінхронны пераклад на рускую і англійскую мовы.

Жоўтая качка і кампанія

Патрапілі госці тэатра і ў самыя таемныя памяшканні — грымерныя, касцюмерныя і бутафорскі цэх. Тут можна было не толькі паглядзець на дэкарацыі і касцюмы да знаёмых і любімых спектакляў, але і я прымерыць некаторыя з іх.

Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра

Пабачылі нават невялічкую "спавядальню" — месца, куды артысты прыбягаюць падчас спектаклю, каб пераапрануцца.

У мастацка-бутафорскім цэху ствараецца ўсё аздабленне да спектакляў. Усё пачынаецца з макетаў, якія робіць галоўны мастак Барыс Герлаван, а далей яго ідэі ў жыццё ўвасабляюць мясцовыя майстрыхі.  Па рэчах на паліцах можна прачытаць пастановачную гісторыю тэатра — палярны мядзведзь суседнічае з жоўтай качкай і ружовым чэрапам, а за ложкам хаваецца маленькі драўляны хлопчык.

Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра

Жанчыны расказваюць, што некалькі месяцаў прыйшлося змяняць афарбоўку вясельнага тарта, бо колер кожны раз атрымоўваўся ненатуральным.

Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра

Гордасць цэху — белы паўночны мядзведзь з пенапласту. На яго стварэнне пайшло некалькі метраў меху і спатрэбілася нават кансультацыя спецыялістаў з Тэатра лялек.

Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра

Выпадкова аматарам Купалаўскага давялося патрапіць на рэпетыцыю спектаклю па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок", самыя цікаўныя нават паразмаўлялі з артыстамі.

Рэпетыцыя спектаклю "Радзіва Прудок" па кнізе Андруся Горвата

 

Прэм'ера пастаноўкі, якая яшчэ да свайго выхаду стала адной з самых папулярных, запланаваная на 16 мая.

Акцёр Дзмітрый Есяневіч

Галоўныя ролі ў спектаклі, які рыхтуе малады рэжысёр Раман Падаляка, сыграюць Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч і Святлана Анікей.