Бюст Якуба Коласа з’явіцца ў кітайскім універсітэце замежных моў

Бюст будзе створаны па праекту - пераможцы конкурсу, які арганізуе Міністэрства культуры Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 3 кра – Sputnik. Конкус эскізных праектаў бюста Якуба Коласа, які ўсталююць на тэрыторыі Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, аб’яўлены Міністэрствам культуры, пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства. 

Паўдзельнічаць у конкурсе могуць скульптары і архітэктары з адпаведнай прафесійнай адукацыяй. Заяўкі па форме, прыведзенай на сайце Мінкульта, прымаюцца па 30 красавіка ўключна.

У Мінску адкрылі памятную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін

Працы, прадстаўленыя на конкурс, журы разгледзіць на закрытым пасяджэнні не пазней 10 мая. Праекты будуць ацэньвацца з пункту гледжання адпаведнасці ўмовам конкурсу, прафесійнага ўзроўню, арыгінальнасці рашэння і адлюстравання найбольш выразнага вобраза.

Пераможца конкурсу атрымае права на стварэнне бюста.

Цяньцзінь — гэта буйны партовы горад на паўночным усходзе Кітая. Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў прапануе студэнтам навучанне па больш чым 20 спецыяльнасцях. Сярод моў, якія вывучаюць у гэтай ВНУ, англійская, японская, карэйская, нямецкая, французская, іспанская, руская, арабская, італьянская, партугальская і кітайская.

Беларуская мова ў Кітаі не вывучаецца, аднак краіны ўмацоўваюць супрацоўніцтва па розных напрамках. Нядаўна пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды апублікаваў у сацыяльных сетках узор напісання назвы краіны "Беларусь" на кітайскай мове. Дыпламат адзначыў, што такім чынам ён дамагаецца правільнага напісання назвы краіны.