Відэа

Апублікаваныя кадры крушэння першага беспілотніка "Пошты Расіі"

Першы запуск паштовага дрона ў Расіі скончыўся катастрофай лятальнага апарата. Глядзіце на відэа, як разбіўся паштовы беспілотнік.
Sputnik

Тэставым "палігонам" для праверкі паштовых дронаў выбралі Бурацію. Запуск праходзіў у адным з мікрараёнаў Улан-Удэ, адкуль БПЛА павінен быў даставіць невялікі груз у сяло, размешчанае ў 35 кіламетрах ад горада.

Першы беспілотнік "Пошты Расіі" ўзляцеў і ўпаў>>

Беспілотнік запусцілі ў неба, аднак ён здзейсніў некалькі некантраляваных рухаў і рэзка пайшоў уніз, а затым разбіўся аб сцяну аднаго з жылых дамоў. Відавочцы змаглі ўбачыць толькі абломкі апарата.

Па інфармацыі "Пошты Расіі", пасылка, якую павінен быў даставіць робат, не пацярпела. Вытворца апарата запэўніў, што прычынай крушэння стала няштатнае адключэнне электраабсталявання.