Беларускія навукоўцы возьмуць "пад каўпак тэхналогій" аграпрадпрыемствы краіны

Прэзідэнт Беларусі рэкамендаваў сельгасвытворцам прыслухоўвацца да рэкамендацый навукоўцаў, без якіх сёння немагчыма займацца вытворчасцю.
Sputnik

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Навукоўцы возьмуць пад кантроль пытанне выканання вытворчых тэхналогій у сельскай гаспадарцы, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Інвентарызацыя наадварот: як на Камянеччыне "перакопваюць" могільнік

Па словах кіраўніка дзяржавы, у Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі сфармаваныя навукова-практычныя цэнтры. Усе прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу могуць звярнуцца туды па дапамогу.

У той жа час навукоўцы абавязаны ажыццяўляць аналіз выканання сваіх рэкамендацый. "Задача навукоўцаў — узяць "пад каўпак тэхналогій" усе сельгаспрадпрыемствы краіны", — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідэр лічыць, што сельгасвытворцы павінны звярнуць увагу на парады навукоўцаў, таму што гэта базіс, без якога нельга займацца аграрнай вытворчасцю.

Лукашэнка палічыў добрым той факт, што экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў мінулым годзе павялічыўся на 16% і склаў амаль 5 млрд долараў.

"Але пранікаць на знешнія рынкі з традыцыйнай наменклатурай вырабаў становіцца ўсё больш складана. Варта арганізаваць на аснове глыбокай перапрацоўкі сыравіны вытворчасць не толькі якаснай, але і арыгінальнай прадукцыі", — лічыць кіраўнік дзяржавы.