МІНСК, 7 кра — Sputnik. Паступовае пацяпленне пачынаючы ад нядзелі, 8 красавіка, чакаецца ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Вясновае цяпло прыйшло ў рэспубліку ў сярэдзіне бягучага тыдню: паўсюдна дзённыя тэмпературы былі вышэй + 10°С, а месцамі слупкі тэрмометра ўздымаліся да адзнакі + 19°С.
Па дадзеных Гідрамета, у суботу, 7 красавіка, ападкаў у Беларусі не чакаецца, аднак уначы яшчэ магчымыя замаразкі да —3°С, у другой палове дня будзе істотна цяплей — ад +10 да + 16°С.
У нядзелю, 8 красавіка, калі ў рэспубліцы будзе адзначацца праваслаўны Вялікдзень, дажджу не будзе, а днём месцамі паветра прагрэецца да + 20°С.
Наступны тыдзень пачнецца па-летняму: надвор'е ў краіне будзе фарміраваць цёплая паветраная маса — максімальная тэмпература удзень складзе ад +16 да + 22°С, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны — да + 24°С.