На паклон да "каменнай дзяўчынкі": як святкуюць Вялікдзень на Палессі

Беларускае Палессе славіцца багаццем старадаўніх легенд і паданняў, якія звязаны з мясцовымі славутасцямі. Жыхары вёскі Данілевічы, што ў Лельчыцкім раёне, могуць расказаць такую ​​гісторыю.
Sputnik

Калісьці даўно, у час жніва, сяляне, як звычайна, займаліся палявымі работамі. Сярод іх былі і дзяўчынка па імі Ева. У той дзень надвор'е раптоўна сапсавалася: неба завалаклі чорныя хмары. Маці Евы спалохалася, што яны не паспеюць да дажджу скласці снапы, і сказала дачцы, каб тая паспяшалася, але Ева заўпарцілася і адмовілася працаваць. Тады жанчына ў сэрцах сказала: "Каб ты каменем стала!". І тут абрынулася жудасная бура, а калі хмары рассеяліся і вецер аціх, на месцы Евы маці ўбачыла камень, які формай нагадваў фігуру чалавека — ці крыж.

Каменны крыж знаходзіцца на краі вёскі, каля дарогі. Жыхары вёскі называюць яго абярэгам ад бед і няшчасцяў і лічаць сваім абавязкам "задобрыць" "каменную дзяўчынку": даглядаюць за каменем, прыносяць да яго ежу, моляцца побач.

Штогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя

Мясцовыя кажуць, што калісці камень хацелі прыбраць, але ледзь яго паспелі перанесці, на вёску абрынулася чарада няшчасцяў, і крыж вярнулі на месца.

Пасха в Данилевичах Лельчицкого района

Штогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя, здымаюць з яго леташняе "ўбранне" і спальваюць яго за агароджай, а ўжо ў дзень свята да каменнага крыжа прыходзяць усе жыхары Даніілавічаў, прыбіраюць "каменную дзяўчынку" у фартушкі, прыносяць фарбаваныя яйкі, кулічы.

Напярэдадні Вялікадня жанчыны здымаюць з крыжа леташняе "ўбранне"

Абрад суправаджаецца велікоднымі спевамі і карагодамі ў выкананні мясцовых захавальніц традыцый.

Мясцовыя жыхары водзяць ля каменя карагоды

У вёсцы вераць: калі бяздзетная пара папросіць у "каменнай дзяўчынкі" дзіцятка, іх жаданне абавязкова збудзецца.

Ля крыжа спяваюць народныя песні

Па словах жыхароў вёскі, да каменя прыязджаюць не толькі з усёй Беларусі, але і з суседніх краін.