МІНСК, 10 кра — Sputnik. Беларускі фолк-гурт Vuraj рыхтуе чацвёрты альбом "Lito" на аснове старажытных песень беларускага Палесся. Зараз ідзе сбор сродкаў праз краудфандынгавую кампанію.
Новы альбом — вынік чатырохгадовых вандровак па Палессі: музыкі збіралі каляндарна-абрадавыя песні ў экспедыцыях і надавалі кожнай з іх своеасаблівае гучанне. Падчас запісу плануецца выкарыстоўваць колавую ліру і беларускія народныя духавыя інструменты.
"У новым альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся — аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, — усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі", — падкрэслілі стваральнікі.
Запісваць альбом музыкі будуць у Варшаве.