МІНСК, 12 кра — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе паднялася на 14 пазіцый у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), новая версія якога была апублікаваная ў чацвер на афіцыйным сайце арганізацыі.
"Белакрылыя" ў сакавіцкай версіі рэйтынгу размяшчаліся на 93-м радку, але дзякуючы дзвюм выязным перамогам у таварыскіх матчах над Азербайджанам (1:0) і Славеніяй (2:0) каманда цяпер займае 79-е месца. У Беларусі 410 ачкоў.
Наступны спарынг падапечныя Ігара Крывушэнкі правядуць супраць Венгрыі 6 чэрвеня ў Брэсце, а 9 чэрвеня — у Тампэрэ супраць Фінляндыі.
У топ-10 новага рэйтынгу адбыліся змены: палепшылі свае пазіцыі Бельгія, Францыя і Швейцарыя. Першая дзясятка рэйтынгу:
- (1) Германія — 1533 ачкі
- (2) Бразілія — 1384
- (5) Бельгія — 1346
- (3) Партугалія — 1306
- (4) Аргенціна — 1254
- (8) Швейцарыя — 1179
- (9) Францыя — 1166
- (6) Іспанія — 1162
- (10) Чылі — 1146
- (6) Польшча — 1118
Расія ў рэйтынгу апусцілася на рэкордна нізкае для сябе месца — 66-е. Расійскія футбалісты правялі ў сакавіку два кантрольныя матчы, у якіх ўступілі камандам Бразіліі (0:3) і Францыі (1:3). Раней самай нізкай пазіцыяй для расійскай каманды было 65-е месца.
З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў каманды Украіны, якая на 30-м радку.