Чарапаха з зялёным чубам трапіла ў спіс відаў, якім пагражае знікненне

Урад пакуль не прыдумаў, як абараніць самую вялікую прэснаводную чарапаху Аўстраліі.
Sputnik

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Аўстралійская чарапаха з Мэры Рывер апынулася пад пагрозай знішчэння.

Яшчэ ў 2010 годзе заолагі паведамлялі аб тым, што папуляцыя скарацілася на 95 адсоткаў.

Чарапахі жывуць толькі ў адным месцы — у рацэ Мэры Рывер у Аўстраліі. Гэтыя рэптыліі здольныя размнажацца толькі пасля дасягнення дваццаці пяці гадоў. У апошні час паветра вакол ракі загазаванае, а берагі забудоўваюць будынкамі, так што чарапашцы складаней хаваць свае яйкі. Таксама яйкам чарапах пагражаюць лісы і сабакі.

Черепаху с ирокезом мы скоро не увидим

Чарапашка з'яўляецца з яйкаў трох-чатырохсантымэтровых, але вырастае ў самую вялікую прэснаводную чарапаху Аўстраліі — панцыр можа дасягаць 50 сантыметраў. Зялёныя водарасці растуць не толькі ў яе на галаве, але на панцыры і іншых частках тулава. Такі сімбіёз дазваляе чарапасе быць незаўважнай на дне ракі, а раслінам — пераносіць насенне.

В 60-70-х годах прошлого века эти черепахи стали популярными домашними животными. Массовый отлов также поспособствовал сокращению их популяции

У самцоў гэтага віду заўважаны самы доўгі хвост сярод чарапах — дзве траціны ад даўжыні панцыра. Цікава, што гэтыя рэптыліі здольныя паглынаць кісларод праз клааку, знаходзячыся пад вадой. Гэта дазваляе ім не ўсплываць на паверхню да трох дзён.