Транспартнікі запускаюць дадатковыя аўтобусы да Радаўніцы

У аўторак у Мінску будзе арганізавана 240 дадатковых аўтобусаў да могілак.
Sputnik

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Дадатковы грамадскі транспарт запускаюць у Мінску да Радаўніцы, паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Чыгунка запусціла дадатковыя цягнікі ў рэгіёны да выхадных

У сталіцы ўжо запушчаны некалькі дадатковых маршрутаў. Максімум дададковых адзінак аўтатранспарту абяцаюць запусціць у аўторак.

"У аўторак, 17 красавіка, у горадзе будзе арганізавана каля 240 дадатковых адзінак рухомага складу да месцаў пахаванняў", — распавялі на прадпрыемстве.

Дадатковыя аўтобусы ў аўторак будуць хадзіць да васьмі вечара. Больш транспарту будзе хадзіць таксама ў суботу, нядзелю і панядзелак. Дададковыя саставы пусцяць не толькі па існуючых маршрутах — увялі і часовыя.

Больш падрабязная інфармацыя аб дадатковых рэйсах, запушчаных да Радаўніцы, размешчана на афіцыйным сайце сталічнай арганізацыі.