МАЗы ўвайшлі ў топ-10 па выніках другога дня "Золата Кагана"

Два беларускія экіпажы прымаюць удзел у Кубку Расіі па ралі-рэйдам, у другі дзень каманды пераадолелі больш за 340 кіламетраў.
Sputnik

МІНСК, 14 крас — Sputnik. Два экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" ўвайшлі ў дзесятку мацнейшых па выніках другога спаборніцкага дня ралі "Золата Кагана", паведамілі Sputnik у прэс-службе каманды.

У гэтым годзе "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў "Золаце Кагана" двума экіпажамі. Этап Кубка Расіі па ралі-рэйдам праходзіць у Астрахані з 12 па 14 красавіка.

"Па выніках другога дня Кубка Расіі "Золата Кагана — 2018" экіпажы " МАЗ-СПОРТаўта" у абсалютным заліку ўвайшлі ў топ-10", — распавялі ў прэс-службе.

Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што экіпаж пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага ў заліку грузавікоў займае пятае месца, у абсалютным заліку — шостае.

"Экіпаж пад кіраваннем Сяргея Вязовіча фінішаваў на шостым месцы ў заліку грузавікоў, у абсалютным заліку займае сёмы радок", — дадалі ў прэс-службе.

Экіпажы ў другі дзень пераадолелі 342 кіламетры. Першая частка спецучастка прайшла па бездаражы, другая — па хуткасных дарогах.