Гэта доўгачаканая падзея для ўсіх аматараў экстрэмальных відаў спорту, у якой могуць прыняць удзел як прафесіяналы, так і пачаткоўцы. Для шматлікіх "каліфарняк" — не проста спаборніцтва, а добрая нагода пацешыцца з сябрамі і адарвацца. Вясна, яркае цёплае сонца і дзесяткі людзей у вар'яцкіх касцюмах — усё спрыяла выдатнаму настрою.
Пераможцаў вызначылі ў трох намінацыях: лепшы трук, лепшы касцюм і лепшае падзенне. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 100-бальнай сістэме. Дарэчы, адным з членаў журы была алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, таму, нягледзячы на відавочную несур'ёзнасць конкурсу, удзельнікі імкнуліся здзівіць і яе.