Гэта доўгачаканая падзея для ўсіх аматараў экстрэмальных відаў спорту, у якой могуць прыняць удзел як прафесіяналы, так і пачаткоўцы. Для шматлікіх "каліфарняк" — не проста спаборніцтва, а добрая нагода пацешыцца з сябрамі і адарвацца. Вясна, яркае цёплае сонца і дзесяткі людзей у вар'яцкіх касцюмах — усё спрыяла выдатнаму настрою.
Пераможцаў вызначылі ў трох намінацыях: лепшы трук, лепшы касцюм і лепшае падзенне. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 100-бальнай сістэме. Дарэчы, адным з членаў журы была алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, таму, нягледзячы на відавочную несур'ёзнасць конкурсу, удзельнікі імкнуліся здзівіць і яе.

1/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Першая група ўдзельнікаў рыхтуецца да старту.

2/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Вясна трывала заняла свае пазіцыі і дала доўгачаканае цяпло, але для добрага разгону ўсё-ткі патрэбен снег. Ён быў у адмысловым дэфіцыце.

3/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Па правілах з'ехаць з трампліна можна не толькі на сноўбордзе ці лыжах, а на чым заўгодна.

4/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
У спаборніцтвах з радасцю прымалі ўдзел юныя спартсмены.

5/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Арганізатары абяцалі прызы ўсім канкурсантам, таму што вырашыцца скокнуць у халодную ваду - ужо адважны ўчынак.

6/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Тых, хто прызямліўся ў басейн, адразу выцягвалі з дапамогай выратавальнага круга і вяровак.

7/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Удзельнікі маглі паказаць не толькі сваю спартыўную падрыхтоўку, але і крэатыўныя касцюмы.

8/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Так, на Сalifornication была заўважана Лілу з фільма "Пяты элемент".

9/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Некаторыя спартсмены вырашылі абмінуць кропку адрыву і пракаціцца на сноўбордзе па воднай роўнядзі. Выходзіла эфектна і з вялікай колькасцю пырскаў.

10/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Хтосьці вырашыў здзівіць журы каляровымі фарбамі.

11/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
А хтосьці нават каляровым дымам.

12/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Максімальна засяроджаны Пікачу ў палёце.

13/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
З-за таго, што басейн надзіманы, лыжнікаў прасілі быць акуратнымі з палкамі падчас прызямлення.

14/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Злыдзень з вядомага фільма жахаў вырашыў трохі развеяцца.