Уезд на могілкі дазволены без пропускаў, але з абавязковай рэгістрацыяй на кантрольна-прапускных пунктах. Радаўніцу так і ўспрымаюць — як дзень адкрытых дзвярэй. Едуць па адным і вялікімі сем'ямі, нягледзячы на расстаўленыя паўсюль знакі "Радыяцыйная небяспека". Кажуць, даўно ўжо адбаяліся.
Sputnik наведаў могільнікі ў Веткаўскім раёне. Масавае адсяленне тут пачалося ў 1990 годзе і неўзабаве Веткаўшчыны назаўжды пазбавілася 59 населеных пунктаў. Ні адзін раён не адсяляў такой вялікай колькасці вёсак. У Нараўлянскім спынілі існаванне 33 вёскі, у Брагінскім — 31, у Хойніцкім — 24.
Чытайце таксама, што адбываецца на Радаўніцу ў адселенай вёсцы.