13:47 21 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Дзесяткі жыхароў з розных куткоў Беларусі збіраюцца на могілкі ў адселенай вёсцы

Радаўніца ў адселенай вёсцы: людзей няма, але могілкі павялічваюцца

© Sputnik / Мария Амелина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5110

Многія з тых, хто з'ехаў з-за трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, вяртаюцца ў родныя мясціны пасля смерці. Такі запавет - пахаваць побач з продкамі - яны пакідаюць сваім дзецям і ўнукам.

ГОМЕЛЬ, 17 кра — Sputnik. Галоўны дзень сустрэчы перасяленцаў з вёскі Бесядзь Веткаўскага раёна — Радаўніца, калі ўезд у зону вольны. Дзесяткі цяперашніх жыхароў розных куткоў Беларусі збіраюцца на могілках прывесці ў парадак магілы і сустрэцца з былымі суседзямі па вёсцы.

Вход на кладбище в выселенной деревне Беседь
© Sputnik / Мария Амелина
Уваход на могілкі ў выселенай вёсцы Бесядзь

Масавае адсяленне ў Бесядзі, як і па ўсёй тэрыторыі Веткаўскага раёна, пачалося толькі ў 1990 годзе. Не, пра аварыю мясцовыя жыхары, вядома, ведалі. Але ім ніхто не казаў, што ў 120 кіламетрах ад рэактара таксама "фаніць". Больш за тое, адразу пасля чарнобыльскай трагедыі на Веткаўшчыне разгарнулася будаўніцтва добраўпарадкаваных пасёлкаў для перасяленцаў. У Бесядзі, да прыкладу, пачалі ўзводзіць мост праз аднайменную раку, якая трыццаць гадоў таму яшчэ была суднаходнай.

Река Беседь берет начало на юге Смоленской области, на живописном берегу реки стоит деревня Беседь
© Sputnik / Мария Амелина
Рака Бесядзь бярэ пачатак на поўдні Смаленскай вобласці, на маляўнічым беразе ракі стаіць вёска Бесядзь

"Я тады на малочна-таварнай ферме працаваў брыгадзірам. Вялікая была ферма, самая буйная ў раёне. Памятаю, як прыязджала начальства з Веткі, супакойвала — маўляў, не верце чуткам, раён і наша Бесядзь чыстыя. Ды і як не верыць было — мост будавалі і новае жыллё, у вёсках асфальт клалі ", — успамінае цяпер ужо жыхар Насовічаў Добрушскага раёна Міхаіл Белякоў.

А потым раптам як снег на галаву: аказваецца, раён — адзін з самых забруджаных у Гомельскай вобласці. Тут не проста нельга будаваць новае жыллё, трэба эвакуіраваць насельніцтва!

Михаилу Белякову в мае исполнится 80 лет, старожил Беседи с 1990 года живет в Носовичах Добрушского района
© Sputnik / Мария Амелина
Міхаілу Белякову ў маі споўніцца 80 гадоў, старажыл Бесядзі з 1990 года жыве ў Насовічах Добрушскага раёну

"Чатыры гады пасля аварыі пражылі, нам ніхто з начальства не прапаноўваў з'ехаць. Аднойчы толькі салдацікі прагаварылася: зрывайцеся адсюль, калі ёсць куды", — уключаецца ў размову жонка Міхаіла Іванавіча Ганна.

І Белякова сарваліся. Але галава сямейства яшчэ не раз прыязджаў у родную Бесядзь. За грыбамі і ягадамі, якіх было столькі, хоць касой касі.

"Памятаю, як за пару хвілін кошык лісічак сабраў. Насмажу з лукам. Жонцы прапанаваў, яна адмовілася. А я на ноч пад сто грам душу адвёў. Ох, як потым галава ў мяне балела, думаў, разарвецца на часткі. Да радыяцыі патэльню грыбоў з'ядаў, і нармальна. Галюцынацыі ці што гэта былі? ", — мяркуе 79-гадовы пенсіянер.

На могілках у Бесядзі знайшлі спачын бацькі Міхаіла Іванавіча і яшчэ з дзесятак радні. Сваім дзецям і ўнукам ён завяшчаў — пахаваць яго тут жа. Стары зусім не капрызіць, а хоча, каб нашчадкі не забывалі пра свае карані.

Такія ж думкі ў галаве Надзеі Коўзелевай з Мінска. Родную Бесядзь яна пакінула ў 1990-м. Памятае ўсе 225 двароў, дружных аднавяскоўцаў, мясцовага святара, хоць і царквы пасля вайны ў вёсцы не было, драўляны паром нават праз рэчку і адданага сабаку Кінга.

От 225 дворов ничего не осталось, рухнувшая у дороги береза вызывает слезы
© Sputnik / Мария Амелина
Ад 225 двароў нічога не засталося, бяроза, што рухнула пры дарозе, выклікае слёзы

"Сэрца шчыміць — радзіма ёсць радзіма. Заўсёды еду сюды з хваляваннем. Мой дзядуля быў ляснічым, а бацька — цесляром, кожнаму ў вёсцы дапамаглі зруб паставіць. У чатыры гады я ўжо рубанак у руках трымала. Адукацыю атрымала ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, працую прарабам. Вельмі ганаруся тым, што рабіла рамонт у Веткаўскім музеі стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава", — усміхаецца Надзея.

За два кіламетры ад могілак, на скрыжаванні дарог, машына з мінскімі нумарамі рэзка тармозіць. Надзея Коўзелева кідаецца ў абдымкі сваёй стрыечнай сястры з Гомеля Вольгі Раўчанкі. Сваячкі не бачыліся тры гады.

На Радунице обнимаются и целуются родственники, бывшие соседи, друзья, на фото – сестры Надежда и Ольга, в девичестве Ковзелевы
© Sputnik / Мария Амелина
На Радаўніцу абдымаюцца і цалуюцца сваякі, былыя суседзі, сябры, на фота - сёстры Надзея і Вольга, у дзявоцтве Коўзелевы

"Клён наш да гэтага часу стаіць, але я не буду больш каля яго фатаграфавацца. Прыкмета дрэнная. І ты, Оля, не рабі гэтага", — папярэджвае сястру Надзея. Часу вельмі мала. Сталічнай госці яшчэ трэба з'ездзіць на могілкі у Барталамееўку, навесці парадак на магілах радні па лініі брата.

Дзяцінства Вольгі Раўчанкі таксама прайшло ў Бесядзі. Кажа, мясціны тут былі незвычайнай прыгажосці. Нездарма імі захапляўся Аляксандр Салжаніцын, які ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. У аўтабіяграфічнай паэме "Дарожанька" пісьменнік адну з частак назваў "Бесядзь": "Я там не жыў, я не там нарадзіўся, і ўжо не патраплю туды. А вось як сэрцам прыкіпеў да гэтых недабычлівых мясцін…".

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за Бесядзь загінулі 436 савецкіх салдатаў. Іх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. На гэтым месцы усталяваны класічны пастамент — фігура салдата ў поўны рост з аўтаматам наперавес. За помнікам, па ўсім відаць, даглядаюць: трава вакол скошана, пастамент свежапафарбаваны ў белы колер.

Памятник советским солдатам в центре деревни Беседь
© Sputnik / Мария Амелина
Помнік савецкім салдатам ў цэнтры вёскі Бесядзь

Па словах Вольгі Раўчанкі, ёсць у Бесядзі і свае народныя героі, якія пакінулі аб сабе добрую памяць.

"Царквы ў вёсцы не было, але ў нас быў свой святар. Хрысціў і адпяваў мясцовых жыхароў шавец Ілля Піліпавіч Вашчанка. У яго на каленях заўсёды ляжала Біблія. Я часта хадзіла да дзеда Іллі ў госці, ён жа быў мужам сястры маёй роднай бабулі. Адзін з пакояў у хаце заўсёды быў святочна прыбраны. Тут, у святліцы, дзед Ілля чытаў малітвы і прымаў аднавяскоўцаў", — успамінае Вольга, удакладняючы, што гэта быў час, калі веру ў Бога спрабавалі выхаласціць з нашай свядомасці.

Ольга Равченко на могиле священника Ильи Ващенко и его супруги
© Sputnik / Мария Амелина
Вольга Раўчанка на магіле святара Іллі Вашчанкі і яго жонкі

Наогул, нежаданне падпарадкоўвацца ўладам і заставацца пры сваім — гэта спадчыннае ў жыхароў Веткаўскага раёна. Мясцовасць заснавана стараверамі, выхадцамі з Расіі, якія ўцякалі на тэрыторыю верацярпімай Рэчы Паспалітай.

"Ідзіце сюды, паглядзіце, якая красуня. Крупская адпачывае", — кліча нас Вольга, якая спынілася каля металічнай агароджы. Красуняй яна назвала Усачову Варвару Нікіфараўну.

У памяці ўсплывае яшчэ адна сямейная гісторыя.

Варвару Усачеву родня запомнила «памяркоунай» женщиной
© Sputnik / Мария Амелина
Варвару Усачову сваякі запомнілі "памяркоунай" жанчынай

"Бабка Варка не толькі прыгажуняй была, але і мудрай жанчынай. Здолела дараваць мужу, які з'ехаў у Амерыку, прывёз адтуль новую жонку і неўзабаве памёр. Іншаземку ў Бесядзі прынялі, ніякай варожасці паміж саперніцамі не было", — здзіўляе прызнаннем Вольга Раўчанка.

Побач — магіла дзядулі Вольгі — Сцяпана Іванавіча Коўзелева. З медальёна на нас глядзіць каларытны вусач ў капелюшы. Той самы цесляр — "залатыя рукі". Ставіў аднавяскоўцам не толькі зрубы, але і выразаў дзіўнай прыгажосці ліштвы. Шкада, убачыць гэтай прыгажосці ўжо нельга. Ні аднаго дома ў Бесядзі не захавалася. Што не закапалі, то спалілі…

Еще одно горькое напоминание о жизни в Беседи – стены последнего сожженного дома, вот-вот рассыплются, но, смотрите, стоят
© Sputnik / Мария Амелина
Яшчэ адзін горкі напамін пра жыццё ў Бесядзі - сцены апошняга спаленага дому, вось-вось рассыплюцца, але, глядзіце, стаяць

Сёння замест людзей закінутую вёску асвойваюць дзікія пчолы, у лясах ужо з'явіліся рысі. Свет жывой прыроды прыйшоў на змену сялянскаму коніку — Бесядзь, як і суседнія вёскі, ператвараецца ў запаведнік. Пра тое, што тут калісьці жылі людзі, раскажуць могілкі. Яны менш не становяцца, наадварот, з кожным годам тэрыторыя прырастае новымі пахаваннямі.

По теме

Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне
Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Беларусі на Радаўніцу
Як святкавалі Радаўніцу нашыя продкі
Тэги:
пахаванне, могілкі, Радаўніца, Бесядзь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы