"Начныя ваўкі" зноў рушаць мотамаршам на Берлін

Байкеры праедуць па тэрыторыях шасці краін, а далучацца да іх "жалезныя браты" з больш чым дзесяці дзяржаў.
Sputnik

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Расійскі мотаклуб "Начныя ваўкі" адправіцца ў штогадовы марш на Берлін, прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі Sputnik у аргкамітэце мерапрыемства.

Фотафакт: мотасезон адкрылі ў Мінску

Матацыклісты ўпершыню ў гэтым годзе падзялілі маршрут на тры этапы. Старт запланаваны на 22 красавіка ў Сочы, а ў Берліне марш павінен завяршыцца 9 мая. Байкеры за гэты час праедуць па тэрыторыях Расіі, Беларусі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Германіі.

"Удзельнікі — матацыклісты з Расіі, Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, Італіі, Англіі, Сербіі, Македоніі, Балгарыі, Германіі, Даніі і іншых дзяржаў", — распавялі арганізатары прабегу.

У рамках мотамаршу байкеры плануюць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх — праезд па Берліне са сцягамі Перамогі.

"Начныя ваўкі" ладзяць марш на Берлін ужо ў чацвёрты раз. Раней польскія памежнікі не прапусцілі ўдзельнікаў маршу з-за меркаванняў бяспекі, аднак у некаторых членаў клуба атрымалася трапіць у Еўрасаюз і дабрацца да Берліна.