Беларускі Сальвадор Далі: карціны Скрыпнічэнкі пакажуць пад адкрытым небам

Убачыць карціны знакамітага беларускага жывапісца можна будзе на плошчы Якуба Коласа.
Sputnik

МІНСК, 20 кра — Sputnik. На працягу пяці месяцаў мінчане і госці сталіцы змогуць наведаць выставу знакамітага жывапісца Георгія Скрыпнічэнкі на плошчы Якуба Коласа, паведамілі арганізатары.

Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну

Георгій Скрыпнічэнка стаяў ля вытокаў айчыннага сюрэалізму. Яго працы адрознівае адмысловая манера выканання на мяжы фантазіі і рэчаіснасці, менавіта таму мастака і называюць "беларускім Сальвадорам Далі".

Імправізаванай выставачнай залай з 17 мая стане плошча Якуба Коласа — традыйная пляцоўка праекта "Мастак і горад", які рэалізуецца ўжо напряцягу сямі гадоў. Пасля беларускай сталіцы экспазіцыя адправіцца ў Віцебск.

"Задача праекта не толькі знаёміць наведвальнікаў з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі, але і дарыць ім свята і трохі здзіўляць. Менавіта таму ў гэтым годзе выбар упаў на такую яркую постаць як Георгій Скрыпнічэнка", — распавёў загадчык аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў НЦСМ Захар Дудзінскі.

На адкрыцці выставы ў Мінску арганізатары абяцаюць гасцям пагружэнне ў атмасферу сюрэалістычнага мастацтва — наведвальнікаў чакаюць выступленні вулічных акцёраў і вялікая колькасць сюрпрызаў.