Тры новыя віды птушак зарэгістраваны ў Беларусі

Зараз, па інфармацыі спецыялістаў, спіс арнітафаўны Беларусі налічвае 332 віды.
Sputnik
МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларуская арнітафаўністычная камісія зарэгістравала ў Беларусі тры новыя віды птушак, паведамілі ў пятніцу арнітолагі.
Усяго на пасяджэнні камісіі выносілася на разгляд шэсць відаў, якія раней не сустракаліся ў рэспубліцы.
"Спіс птушак Беларусі папоўніўся наступнымі відамі: кароткаклювы гуменнік, азіяцкі чорнагаловы чэкан і аўсянка-крошка", — сказалі арнітолагі.
Там таксама адзначылі, што гэтыя віды птушак назіраліся арнітолагамі ў суседніх краінах — дзяржавах Балтыі і Польшчы.
Па дадзеных арнітолагаў, у Беларусі быў таксама зафіксаваны яшчэ адзін новы від — барадач (Gypaetus barbatus), але яго ў спіс не ўнеслі, так як птушка была пазначаная спадарожнікавым перадатчыкам і, хутчэй за ўсё, збегла з няволі.
Зараз, па інфармацыі спецыялістаў, спіс арнітафаўны Беларусі налічвае 332 віды. У апошні раз спіс папаўняўся ў снежні 2016 года — тады ў яго ўнеслі чатыры новыя віды птушак.