Хвоі ў памяць пра герояў: як папрацавалі на суботніку ў Магілёве

Асноўныя сілы працоўнага дэсанта магіляўчан накіраваліся на добраўпарадкаванне гарадскога парку Падніколле.
Sputnik

МАГІЛЁЎ, 21 кра — Sputnik, Марыя Зуева. Дзесяткі магілёўцаў выйшлі на суботнік у парк у Падніколле. Гэта галоўная будоўля абласнога цэнтра апошніх гадоў.

Юрыя Руднова наўрад ці назавеш радавым жыхаром горада. У скарбонцы яго добрых спраў не адзін добраўпарадкаваны куток Магілёва. Першыя дрэвы на Вялікай Чавускай, якія ён высадзіў яшчэ 15 гадоў таму, ужо па 4 метры вышынёй. На гэты раз алея з'явіцца на вуліцы Пушкінскай каля 6-й школы.

"Тут вучыўся мой бацька, я, мае дзеці. Мы пасадзім дрэвы, школьнікі будуць даглядаць, паліваць. Калі даглядаеш сам, наўрад ці потым будзеш калісьці шкодзіць дрэвам", — распавёў Юрый.

В копилке добрых дел могилевчанина Юрия Рудова не один благоустроенный уголок города

Хвоі з-пад ЛЭП

Магіляўчанін і дзесятак яго таварышаў-энтузіястаў высаджваюць хвоі. Гэта самасеў з-пад ліній электраперадач у лясах. Дрэўцам па сутнасці было наканавана памерці. Работнікі лясніцтваў іх усё роўна б выкарчавалі ў мэтах бяспекі — з-за магчымых абрываў правадоў. А так хвоі атрымалі другое жыццё. А горад — яшчэ больш магчымасцяў дыхаць чыстым паветрам.

"Мы не так часта робім нешта карыснае для горада, у якім жывём. Чаму б і не? Надвор'е выдатнае. Настрой выдатны. І суботнік — справа калектыўная. Разам усё лепш спорыцца", — падзяліўся адзін з добраахвотнікаў па высадцы дрэў.

Сосны для благоустройства привезли на ретроавтомобилях

114 як Герояў СССР

Колькасць дрэў абралі не выпадкова. Іх на алеі будзе роўна 114. Менавіта столькі ўраджэнцаў Магілёва з'яўляюцца Героямі Савецкага Саюза. 32 з іх такога звання ўдастойваліся двойчы.

"Ідэю пасадзіць алею герояў мне падказаў мой старэйшы таварыш — магіляўчанін Уладзімір Рыбалка, які доўга служыў на Ціхаакіянскім флоце. Я, як і ён, патрыёт. Плюс я нарадзіўся 9 мая. У мяне дзяды ваявалі. Адзін не вярнуўся з вайны. Так што гэтая тэма мне заўсёды была блізкая", — растлумачыў Юрый.

На посаженных барбарисах и кленах молодежь оставляла свои пожелания

Саджанцы з Зіла

Яшчэ адно захапленне Юрыя Руднова — рэтрааўтамабілі. Ён даўно ўзначальвае магілёўскі аўтаклуб "Маладая гвардыя". Саджанцы соснаў прывезлі на ЗІЛе 1964 года. У калоне, акрамя яго, таксама ГАЗ-69, "Волга", "Запарожац". Так што на суботніку рэтраманы яшчэ і новы сезон адкрылі, чым асабліва парадавалі мясцовых дзяцей.

Скоро в парке Подниколье будет каскадный фонтан

Бэз ад Снапкова

У парку Падніколле сёння асноўныя сілы адправіліся на будаўніцтва вялікай лесвіцы з каскадным фантанам, якая вядзе з плошчы Арджанікідзэ. З рыдлёўкай у руках тут можна было ўбачыць і рэспубліканскіх дзяржслужачых — ураджэнцаў Магілёва. Намесніку кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Мікалаю Снапкову даверылі пасадку бэзу.

Замглавы Администрации президента Николай Снопков сажал в парке Подниколье в Могилеве сирень

"Рады, што прыехаў у Магілёў. Даўно не быў. А сёння яшчэ з такой выдатнай нагоды на малой радзіме", — падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik Мікалай Снапкоў.

Двары таксама не пуставалі. Многіх гараджан, як і было абяцана, інвентаром забяспечвалі камунальнікі. У спальным раёне Спадарожнік высадзіўся працоўны студэнцкі дэсант. Моладзь на пасаджаных барбарысах і клёнах пакінула свае пажаданні.