Фота

Фотафакт: як праходзіць суботнік на Кургане Славы

Прафсаюзы Мінскай вобласці выйшлі на ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторыі Кургана Славы.
Sputnik

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Рэспубліканскі суботнік пад знакам малой радзімы праходзіць сёння ў Беларусі.

З самай раніцы над уборкай тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" працавалі дзясяткі людзей, перадае карэспандэнт Sputnik.

Субботник на Кургане Славы

Усе ўдзельнікі працавалі граблямі, чысцілі траву ад смецця і леташняга лісця.

Субботник на Кургане Славы

Курган Славы — помнік Вялікай Айчыннай вайны, ён знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне. Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года падчас наступальнай аперацыі "Баграціён" у акружэнне патрапіла 150-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў.

Субботник

Гэта падзея атрымала назву "Мінскі кацёл". Разгром групоўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі.

Субботник на Кургане Славы

Усяго на Міншчыне падчас суботніка працуюць больш за паўсотні спецыялістаў Мінскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, прадстаўнікі абласных і гарадскіх галіновых прафсаюзаў.

Падчас Рэспубліканскага суботніка будуць добраўпарадкаваны тэрыторыі населеных пунктаў, прывядуць у парадак мемарыялы, помнікі, а таксама высадзяць маладыя лясы і алеі.

На суботнік прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіўся працаваць у Александрыю.