Французскі гатэль Ritz прадаў крэслы Хэмінгуэя і канапу Пруста

На аўкцыёне было прадстаўлена каля трох з паловай тысяч лотаў, за мэблю гатэль выручыў 7,3 мільярда еўра.
Sputnik

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Амаль дзесяць тысяч прадметаў мэблі былі прададзены на аукцыёне знакамітага парыжскага гатэля Ritz. Агульная сума, якую заплацілі ўдзельнікі аўкцыёну за прадметы інтэр'еру гатэля, склала прыкладна 7,3 мільярда еўра.

Скрадзеную карціну Шагала знайшлі праз 30 гадоў на гарышчы

Усяго гатэль выставіў на продаж каля 3400 лотаў. У гатэлі ў розны час спыняліся пісьменнікі Эрнэст Хэмінгуэй і Марсэль Пруст, мадэльер Коко Шанэль. Удзельнікі аўкцыёну маглі купіць барныя крэслы Хэмінгуэя, канапу Пруста ці вешалку для адзення з Ritz са стартавай цаной 100 еўра.

У 2012 годзе гатэль быў зачынены на рэнавацыю. Абнаўленнем інтэр'ераў заняўся дызайнер Тьеры Дэпон. У абноўленым гатэлі некаторым прадметам інтэр'еру месца не знайшлося, уладальнік Махамед Аль-Файед замовіў новую мэблю, рэчы выставілі на продаж. Бізнэсмэн купіў гатэль з больш чым векавой гісторыяй у 1979 годзе.

Гэта не першы аўкцыён у гатэльным бізнэсе. Французскі Hotel de Crillon распрадаў мэблю на 5,9 мільярда еўра, Plaza Athenee — на 1,4 мільярда еўра.