МІНСК, 23 кра — Sputnik. Пасланне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адрасаванае беларускаму народу і парламенту, якое адбудзецца 24 красавіка, у гэты раз будзе адрознівацца, распавяла БелТА прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.
"Гэта будзе свайго роду квінтэсенцыя і актуалізацыя задач і тэм, якія на працягу мінулага года абмяркоўваліся падчас маштабных і знакавых мерапрыемстваў з удзелам прэзідэнта", — адзначыла прэс-сакратар.
Паводле яе слоў, галоўнае цяпер вызначыць глабальныя задачы, якія будуць выконвацца ў перспектыве, але з улікам ужо зробленых рашэнняў і дакладных даручэнняў.
Эйсмант нагадала, што з удзелам Лукашэнкі абмяркоўвалася становішча спраў у аграрным сектары, ЖКГ, пытанні эканомікі, а таксама спорт і маладзёжная палітыка.
У Беларусі ўжо вырашаны пытанні ў сферы лібералізацыі бізнэсу, развіцця лічбавай эканомікі. Для гэтага было праведзена шмат адпаведных мерапрыемстваў.
"Толькі з пачатку года і толькі падчас публічных мерапрыемстваў эканамічную тэматыку закранулі каля паўсотні разоў. І галоўнае — па кожнай з тэм размова была канкрэтнай и выниковай", — дадала Эйсмант.
Прэзідэнцкае пасланне будзе напоўнена актуальнымі пытаннямі, якія датычацца кожнага беларуса і краіны ў цэлым. Пасланне будзе транслявацца ў прамым эфіры радыё і на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Тэлеверсію выступу кіраўніка дзяржавы зможа ўбачыць кожны жадаючы ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.
Sputnik будзе весці анлайн-трансляцыю паслання.