МІНСК, 25 кра — Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік атрымаў прэстыжную ўзнагароду лонданскага часопіса Diplomat.
Цырымонія ўручэння ўзнагарод Tata Diplomat прайшла у бальнай зале бізнес-гатэля Jumeirah Carlton Tower.
Паведамляецца, што Алейнік быў прызнаны дыпламатам 2018 года з Еўразіі.
Усяго часопіс пры ўручэнні прэміі разглядаў прафесійныя дасягненні супрацоўнікаў 180 лонданскіх дыпламатычных місій. З іх выбралі дзесятку пераможцаў, у якую ўвайшлі паслы Аўстрыі, Алжыра, Японіі, Бразіліі і іншых краін.