П'еса распавядае гісторыю дзвюх сямей, якія абмяркоўваюць нядаўняе здарэнне: сыны пабіліся і адзін выбіў другому зубы. Праз сварку звычайных людзей рэжысёр Мікалай Пінігін спрабуе звярнуць увагу на глабальныя сусветныя праблемы.
"Гэтая п'еса не пра мігрантаў або тэрарыстаў, а пра тое, што вайна можа пачацца з любой канфліктнай сітуацыі, таму што ў аснове кожнага з нас ёсць не толькі чалавек, але і звер", — перакананы мастацкі кіраўнік Купалаўскага.
Арыгінальную назву п'есы "Бог разні" Пінігін наўмысна змяніў на "Талерантнасць". Такі варыянт, паводле яго слоў, іранічны і больш беларускі, спадабаўся і аўтару п'есы.
Галоўныя ролі ў спектаклі згуляюць Вікторыя Чаўлытка, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Паўлаў, Святлана Анікей і Марына Гардзіёнак. Убачыць прэм'еру на сцэне найстарэйшага тэатра краіны можна 27 і 28 красавіка.