Фота

Што можна ўбачыць на фестывалі сучаснага мастацтва "Арт-Мінск"

Sputnik

Задумка арганізатараў — зрабіць беларускую сталіцу адзінай выставачнай пляцоўкай. Экспазіцыя у Палацы мастацтваў стане цэнтральнай кропкай фестывалю, у якім таксама ўдзельнічаюць Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, мастацкая галерэя "БелАрт", галерэі A&V, "ДК", "Арт-Порт", Blique, "Прадмесце" "Арт Хаус" і іншыя.

Для аматараў сучаснага мастацтва арганізатары нават падрыхтавалі спецыяльную картку, набыўшы якую, кожны жадаючы зможа наведаць самыя цікавыя пляцоўкі.

Прадстаўленыя ў Палацы мастацтваў работы — яркія, эпатажныя, эмацыйныя і незвычайныя — можна будзе ўбачыць да 20 мая. Незалежны куратар выставы  — італьянскі арт-крытык Стэфана Антанэлі высока ацаніў патэнцыял беларускіх мастакоў і нават выказаў ідэю арганізацыі культурных абменаў паміж Беларуссю і Італіяй. Па яго словах, атрымалася выстава нават не еўрапейскага, а сусветнага ўзроўню.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што можна ўбачыць на адной з пляцовак міжнароднага фестывалю.

1 / 22
Арганізатары атрымалі больш за 800 заявак ад жадаючых паўдзельнічаць у фестывалі.
2 / 22
На выствае ў Палацы мастацтваў прадстаўлены самыя яркія работы, якія абраў італьянскі крытык Стэфана Антанэлі.
3 / 22
Задумка арганізатараў – зрабіць беларускую сталіцу адзінай выставачнай пляцоўкай.
4 / 22
Па меркаванні Стэфана Антанэлі, беларускія мастакі маюць вялікі патэнцыял.
5 / 22
Італьянскі крытык нават плануе дапамагчы ў арганізацыі культурных абменаў паміж Беларуссю і Італіяй.
6 / 22
Стэфана Антанэлі лічыць, што паміж гледачом і мастацкім творам павінны існаваць пэўныя адносіны - не абавязкова добрыя.
7 / 22
У кожнага творцы ёсць права на самавыяўленне, а яго мастацтва мае права на існаванне.
8 / 22
Некаторыя карціны проста адлюстроўваюць прыгажосць навакольнага свету, некаторыя - натхняюць на разважанні.
9 / 22
У Палацы мастацтваў прадстаўлены работы мастакоў з Латвіі, Эстоніі і Беларусі.
10 / 22
Сучасныя мастакі ствараюць мастацтва за межамі звычайнай рэальнасці...
11 / 22
... і выкарыстоўваюць самыя розныя матэрыялы.
12 / 22
Прадстаўленыя ў Палацы мастацтваў работы – яркія, эпатажныя, эмацыйныя і незвычайныя – можна будзе убачыць да 20 мая.
13 / 22
Для аматараў сучаснага мастацтва арганізатары нават падрыхтавалі спецыяльную картку, набыўшы якую, кожны жадаючы зможа набыць самыя цікавыя пляцоўкі.
14 / 22
Арганізатары - "Белгазпрамбанк" і "Газпрам трансгаз Беларусь".
15 / 22
Праект арганізаваны пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
16 / 22
Кожны мастацкі твор прадстаўляе цэлы сусвет пачуццяў аўтара.
17 / 22
Сучаснае мастацтва не мае межаў, і "Арт-Мінск" пацвярджае гэта.
18 / 22
Абявязковая кропка праграмы - фота з упадабанымі карцінамі.
19 / 22
Некаторыя творы можна трактаваць па-рознаму.
20 / 22
Такое мастацтва можа не падабацца, але прымушае паразважаць.
21 / 22
Некаторыя работы беларусы ўжо маглі бачыць на выставе "Восеньскі салон", якая прайшла ў кастрычніку 2017 года.
22 / 22
Экспазіцыя арганізаваная такім чынам, што творы асобных мастакоў можна прыняць за адзіную кампазіцыю.