Радыё

Хабенскі: у "Сабібор" я ўклаў максімум пачуццяў і думак, лепш я не магу

У чацвер, 3 мая, у пракат выходзіць фільм Канстанціна Хабенскага "Сабібор" - вядомы расійскі акцёр стаў не толькі выканаўцам галоўнай ролі, але і рэжысёрам ваеннай драмы аб паўстанні ў нацысцкім лагеры смерці на тэрыторыі Польшчы.
Sputnik

Сюжэт фільма "Сабібор" заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра адзінае за ўсю гісторыю Другой сусветнай вайны паспяховае паўстанне ў нацысцкім лагеры смерці, якое ў кастрычніку 1943 года ўзначаліў савецкі афіцэр Аляксандр Пячэрскі. Падзеі, пра якія распавядае кінастужка, адбываюцца на тэрыторыі Польшчы, менавіта таму сусветная прэм'ера фільма адбылася напрыканцы  красавіка ў Варшаве.

Фільмы на падобныя тэмы павінны, як мінімум, не пакідаць гледачоў раўнадушнымі, перакананы рэжысэр фільма "Сабібор" і выканаўца галоўнай ролі Канстанцін Хабенскі. Падобныя гісторыі нельга распавядаць ментарскім тонам, нельга з "халодным носам" чытаць лекцыі пра пакуты людзей, трэба максімальна ўключыцца самому і падключыць да гэтага хвалявання глядацкую залу.

"Любая тэма, якая тычыцца людзей, далікатная, усё астатняе — гэта "кумачовыя" рэчы. Мне здавалася, што на піку чалавечага існавання, на мяжы магчымасці праз 5 секунд не жыць чалавек праяўляецца максімальна. Ён максімальна празрысты у гэты момант, і гэтая гісторыя дае ўсе магчымасці паказаць людзей", — распавядае Хабенскі.

Па словах рэжысёра, фільм "Сабібор" арыентаваны на людзей, якія ўмеюць адчуваць, суперажываць і не хаваць праявы сваіх пачуццяў, незалежна ад іх узросту. Прычым, як прызнаецца Хабенскі, першапачаткова ён не планаваў брацца за рэжысёрскую працу, але "так сышліся зоркі".

Премьера фильма Константина Хабенского "Собибор"

"Я дастаткова добра сябе адчуваў у якасці акцёра, але, мабыць, тыя веды і разуменне, якія я набыў, звяртаючыся да людзей, якія па праве могуць звацца рэжысёрамі, бліскучымі аператарамі і мастакамі, сталі нейкімі базавымі, і я вырашыў увайсці ў гэтую ваду і паспрабаваць свае сілы. Гэта не значыць, што я заўтра прыступаю да здымкаў новага фільма. Не. Але максімум пачуццяў, думак і разумення, якія сёння ў мяне ёсць, я ўклаў. Я лепш не магу. На сёння", — адзначае Хабенскі.

Фрагмент гутаркі з вядомым расійскім акцёрам і рэжысёрам ваеннай драмы "Сабібор" Канстанцінам Хабенскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.