МІНСК, 4 мая — Sputnik. Унікальную калекцыю карцін мастакоў Парыжскай школы родам з Беларусі выставілі на аукцыённы продаж у адной з маскоўскіх галерэй, паведаміў Sputnik уладальнік калекцыі Аляксандр Хочынскі.
Знакаміты расійскі калекцыянер узначальвае адну з самых буйных галерэй Масквы — "Багема", якая знаходзіцца на Новым Арбаце. У яго распараджэнні знаходзіцца каля 200 карцін беларускіх майстроў.
Па словах Хочынскага, самыя дарагія карціны ў калекцыі належыць пэнзлю Хаіма Суціна. Іх кошт можа дасягаць 13 млн. еўра. Аукцыён запланаваны на 24 мая.
Парыжская школа — гэта інтэрнацыянальнае згуртаванне мастакоў, у склад якога ўваходзілі такія ўраджэнцы Беларусі як Марк Шагал, Хаім Суцін, Міхаіл Кікоін, Восіп Любіч і многія іншыя.
Іх карціны знаходзіцца ў сусветнавядомых галерэях, праводзіцца актыўная праца па вяртанні мастацкай спадчыны на радзіму. Так, напачатку гэтага года ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея трапіла карціна Восіпа Любіча "Маленькі букет кветак" — эцюд да нацюрморта, які знаходзіцца ў іншых калекцыях.
Вялікая колькасць карцін мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі знаходзіцца ў галерэі "Арт-Беларусь", напрыклад, "Ева" Хаіма Суціна. Напрыканцы лютага калекцыя папоўнілася творамі Восіпа Цадкіна, Міхаіла Кікоіна і Якава Балглея.