Радыё

Дзмітрыеў: беларусам на Чэмпіянаце свету пасыпаць галаву попелам рана

Спартыўны аглядальнік і калумніст агенцтва Sputnik, заўзятар з шматгадовым стажам Алег Дзмітрыеў пракаментаваў радыё Sputnik Беларусь першыя матчы Чэмпіянату свету па хакеі, які адкрыўся ўчора ў Даніі: у першы ж дзень беларусаў разграмілі "ўсухую".
Sputnik
Дмитриев: белорусам на Чемпионате мира посыпать голову пеплом рано

Першы дзень чэмпіянату свету па хакеі, які ў гэтым годзе ўпершыню за больш чым 80-гадовую гісторыю прымае Данія, стаў разгромным для зборных Францыі і Беларусі. Прычым абедзве сустрэчы скончыліся з "сухім" лікам: расіяне перамаглі Францыю з лікам 7:0, а Беларусь саступіла Швецыі 0:5. Але, на думку Алега Дзмітрыева, нельга сказаць, што наша каманда здалася на літасць.

"Можа, у трэнерскай канцэпцыі Дэйва Льюіса няма чалавека, які б замыкаў перадачу. Але ні Беларусь, ні Францыя не выглядалі хлопчыкамі для біцця. У Швецыі сёння самы моцны склад з тых, якія сабраны на сусветным першынстве. І пратрымацца супраць іх нават 15 хвілін першага тайма, я лічу, нядрэнна. Усё вырашыцца ў матчах са Швейцарыяй, Францыяй, пасыпаць галаву попелам заўзятарам і спартсменам пакуль рана. Мяркуючы па першаму дню чэмпіянат атрымліваецца адным з лепшых за апошнія 20 гадоў", — лічыць Дзмітрыеў.

Дзмітрыеў таксама звярнуў увагу на адборачныя матчы групы ў Хернінгу. Перамогу зборнай ЗША над канадцамі па булітах прынесла адна шайба. А матч Данія-Германія, у якім краіна-гаспадыня чэмпіянату перамагла срэбных прызёраў нядаўняй зімовай Алімпіяды, суразмоўца Sputnik лічыць унікальным.

Гутарку з Алегам Дзмітрыевым слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.