МІНСК, 7 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з перамогі пачала сваё выступленне на прэстыжным тэнісным турніры ў Мадрыдзе, перадае Sputnik.
Сустрэча са спартсменкай з Сербіі, 52-й ракеткай свету Аляксандрай Круніч доўжылася адну гадзіну 20 хвілін. У дзвюх партыях Азаранка перамагла, абедзве завяршыліся з лікам 6:3 на карысць беларускі.
Гэтая перамога стала для спартсменкі першай на грунце за апошнія два гады пасля дзвюх перамог у Мадрыдзе ў 2016-м.
Далей Азаранка будзе гуляць з чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай.
Прызавы фонд турніру Utua Madrid Open складае шэсць мільёнаў еўра.