МІНСК, 7 мая — Sputnik. Больш за дзесяць тысяч абітурыентаў зарэгістраваліся для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па інфармацыі на панядзелак, паведаміў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ гэтага года стартавала 2 мая і працягнецца да 1 чэрвеня. Чыноўнікі заклікалі абітурыентаў не адкладаць рэгістрацыю "на доўгі час" і зарэгістравацца крыху раней — на выпадак непрадбачаных праблем.
Як паведаміў Sputnik дырэктар РІКВ, па дадзеных на 12:00 панядзелка на цэнтралізаванае тэсціраванне ўжо зарэгістраваліся больш за дзесяць з паловай тысяч чалавек.
Самыя папулярныя прадметы — такія ж, як і ў мінулыя гады: руская і беларуская мовы, а таксама матэматыка. Крыху менш за палову абітурыентаў вырашаюць прайсці ЦТ па чатырох прадметах — каб потым выбраць найбольш высокія вынікі і падаць сертыфікаты з імі ў прыёмныя камісіі.
Самі тэсты пачнуцца ўжо 12 чэрвеня і будуць доўжыцца да першых дзён ліпеня. Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць з 10 ліпеня — затым з імі, а таксама атэстатам і іншымі дакументамі неабходна будзе прыходзіць у прыёмныя камісіі выбраных ВНУ.