Сіноптыкі: у панядзелак у Беларусі крыху пацяплее

Вышэй за ўсё днём тэмпература паветра падымецца ў Гомелі: чакаецца ад 22 да 24 градусаў цяпла.
Sputnik

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Невялікая воблачнасць без ападкаў будзе на большай частцы Беларусі ў панядзелак, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У Брэсце слупок тэрмометра пакажа ад 20 да 22 градусаў за знакам плюс. Вецер паўночна-заходні з хуткасцю 4-9 метраў у секунду.

У Віцебску тэмпература будзе раўняцца ад +19 да +21.

У Гомелі будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Днём тэмпература паветра — ад +22 да +24. Вецер паўночна-ўсходні, з парывамі да 12-14 метраў у секунду.

У Гродне пацяплее да 20-22 градусаў са знакам плюс.

Невялікая воблачнасць будзе ў Магілёве. Тэмпература паветра складзе ад +19 да +21.

У Мінску сёння будзе назірацца пераменная вобласць без ападкаў. Днём слупок тэрмометра падымецца ад +20 да +22. Вецер паўночна-заходні з хуткасцю 4-9 метраў у секунду.