МІНСК, 7 мая — Sputnik. Уладзімір Пуцін у панядзелак у чацвёрты раз уступіў на пасаду прэзідэнта Расіі — яго ўрачыстая інаўгурацыя адбылася ў Крамлёўскім палацы. Пасля ўступлення на пасаду Пуцін зрабіў шэраг важных заяў і расказаў пра тое, якой ён бачыць Расію.
Па словах расійскага лідэра, краіна павінна быць сучаснай і дынамічнай. Таксама Расія павінна быць гатовая смела прымаць выклікі часу і гэтак жа энергічна адказваць на іх.
"Каб паслядоўна нарошчваць сваё лідэрства ў тых сферах, дзе мы традыцыйна моцныя, і ўпэўнена, карпатліва, сабраўшы волю ў кулак, працаваць там, дзе мы яшчэ павінны будзем дамагчыся патрэбных для нас вынікаў, там, дзе зроблена яшчэ відавочна недастаткова", — заявіў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі ўпэўнены, што краіна абавязкова даб'ецца поспехаў, кіраўнік дзяржавы паабяцаў зрабіць для гэтага ўсё, што ў яго сілах. Зрабіць усё для квітнеючай будучыні краіны Пуцін назваў сэнсам уласнага жыцця.
"Лічу сваім абавязкам і сэнсам усяго свайго жыцця зрабіць усё для Расіі, для яе сучаснасці і будучыні — мірнай і квітнеючай, для зберажэння і працягу нашага вялікага народа, для дабрабыту ў кожнай расійскай сям'і", — сказаў расійскі лідэр.
Пра тое, што яшчэ сказаў Уладзімір Пуцін падчас інаўгурацыі, чытайце на рускай версіі Sputnik >>