Беларускія школьнікі заваявалі 25 медалёў Гімназіяды

За чатыры дні беларусы заваявалі пяць залатых медалёў, сем сярэбраных і 13 бронзавых.
Sputnik

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Беларуская зборная заваявала 25 медалёў за чатыры дні Гімназіяды-2018, якая праходзіць у гэтыя дні ў Марракешы і Касабланцы, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі рэспублікі.

Чатыры беларускі ўвайшлі ў рэйтынг WTA ўпершыню за 17 гадоў

Беларускія школьнікі выступаюць на спаборніцтвах у сямі відах спорту: фехтаванні, вольнай барацьбе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы і плаванні.

Ужо за чатыры дні Гімназіяды рабяты заваявалі 25 узнагарод: пяць залатых медалёў, сем сярэбраных і 13 бронзавых.

Новыя залатыя ўзнагароды Беларусі сёння прынеслі маладыя плывуны. Так, чэмпіёнкай на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем стала Анастасія Васкевіч, а залаты медаль на дыстанцыі ў 50 метраў батэрфляем заваяваў Іван Шамшурын.

Сусветная летняя гімназіяда працягнецца да серады. Беларускія школьнікі змагаюцца на спаборніцтвах з трыма тысячамі спартсменаў з 59 краін. Рэспубліку на спаборніцтвах прадстаўляюць 42 маладых атлета.