Льюіс пакінуў зборную Беларусі - ён хоча да сям'і

Кандыдатуру Сяргея Пушкова на месца Льюіса з прэзідэнтам не ўзгаднялі - у кіраўніка дзяржавы "хапае сваіх праблем".
Sputnik

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Рашэнне аб сыходзе канадскага спецыяліста з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі падчас Чэмпіянату свету было прынята сумесна, ён хоча больш часу праводзіць са сваёй сям'ёй, заявіў спартыўны дырэктар Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Уладзіслаў Жмуткоў.

Беларусы "ўсухую" прайгралі шведам на старце ЧС па хакеі

Льюіс пакінуў зборную напярэдадні пасля чарговай паразы каманды: беларускія хакеісты прайгралі тры матчы запар на сусветным першынстве ў Даніі з агульным лікам 2:17. Выконваючым абавязкі быў прызначаны Сяргей Пушкоў.

"Рашэнне аб сыходзе Льюіса было прынята сумесна. Яно ўзважана прынята з абодвух бакоў. Льюіс таксама выдатна бачыў, што трэба нешта мяняць. Мы рассталіся палюбоўна, ніякіх кампенсацый, ні ў каго адзін да аднаго няма пытанняў. Мы вельмі ўдзячныя Люісу, ён многае даў беларускаму хакею. Зараз ён сказаў, што яго час прайшоў, што яму 65 (гадоў), у яго ўнукі, і ён хоча больш часу праводзіць з сям'ёй ", — сказаў Жмуткоў.

Ён падкрэсліў, што прызначэнне Пушкова выконваючым абавязкі галаўкама з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам ніхто не ўзгадняў. "У паважанага прэзідэнта Беларусі хапае сваіх праблем, больш важных, чым узгадненне кандыдатуры галоўнага трэнера па ходу Чэмпіянату свету", — растлумачыў Жмуткоў.

Паводле яго слоў, у ФХРБ ёсць адказныя людзі, якія прымаюць рашэнне, а затым даюць справаздачу перад кіраўніком дзяржавы.

Жмуткоў дадаў, што рашэнне аб прызначэнні галоўнага трэнера будуць прымацца пасля Чэмпіянату свету.