Фотафакт: Лукашэнка з сынамі ўсклаў вянок да манумента Перамогі

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у памятных мерапрыемствах разам з трыма сынамі: Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем.
Sputnik

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў цэнтры Мінска разам з трыма сынамі.

Лукашэнка: дзяліць Перамогу сёння няправільна

Беларусь у сераду святкуе Дзень Перамогі — 73-я ўгодкі перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Святочныя мерапрыемствы ў гонар гэтай даты праходзяць 9 мая па ўсёй рэспубліцы, а ў Мінску прыняў удзел у іх і прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на плошчу Перамогі ў суправаджэнні трох сыноў — Віктара, Зміцера і Мікалая. Сям'я прэзідэнта ўсклала да манумента вянок, пасля чаго кіраўнік дзяржавы звярнуўся з прамовай з нагоды свята. Сыны Лукашэнкі таксама ўсклалі да помніка ружы.

Александр Лукашенко с сыновьями на площади Победы 9 Мая

Хаця Лукашэнка з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым, а яго старэйшы сын Віктар — памочнікам па нацыянальнай бяспецы і сябрам Савета бяспекі, на памятныя мерапрыемствы яны прыехалі ў "цывільным адзенні".

Акрамя прэзідэнта і яго сям'і, кветкі да манумента ў рамках афіцыйных мерапрыемстваў усклалі кіраўнікі абедзвюх палат беларускага парламента, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, прадстаўнікі судзейскага корпуса, а таксама міністэрстваў і ведамстваў.