Трэцяя частка фільма "Шэрлак Холмс" выйдзе ў 2020 годзе

Пакуль няма інфармацыі аб тым, хто будзе рэжысёрам трэцяй карціны пра Шэрлака Холмса.
Sputnik

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Трэцяя частка дэтэктыўнага фільма "Шэрлак Холмс" выйдзе ў 2020 годзе, амерыканская кінакампанія Warner Bros. ужо вызначылася з датай прэм'еры, паведаміла выданне Deadline.

Рукапіс апавядання Конан Дойла прадалі на аўкцыёне за $312,5 тыс.

Вядома, што ролю знакамітага лонданскага сышчыка зноў выканае Роберт Даўні-малодшы, а доктара Ватсана — Джуд Лоў.

Пакуль няма інфармацыі аб тым, хто будзе рэжысёрам трэцяй карціны пра Шэрлака Холмса. Першыя дзве часткі фільма зняў Гай Рычы.

Прэм'ера дэтэктыва запланаваная на 25 снежня 2020 г. — праз тыдзень пасля выхаду на экраны навукова-фантастычнага фільма Джэймса Кэмерана "Аватар 2".