Чацвёртыя "Мсціўцы" стануць апошнімі ў серыі

Канкрэтныя планы аўтараў наконт герояў пакуль нікому не вядомыя або не выдаюцца.
Sputnik

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Кінастужка "Мсціўцы 4" стане заключнай, студыя Marvel запусціць новую франшызу, у ёй гледачы змогуць убачыць упадабаных герояў, паведаміў часопіс The Hollywood Reporter.

Новыя "Мсціўцы" ў першыя дні пракату ўсталявалі рэкорд па зборах

"Гэта не значыць, што ў новай франшызе вы не сустрэнеце па шляху персанажаў "Мсціўцаў", — супакоілі гледачоў прадстаўнікі Marvel.

Трэці фільм з серыі "Мсціўцы" выйшаў на экраны ў канцы красавіка і прыцягнуў увагу высокімі касавымі зборамі ў першыя дні пракату.

Да панядзелка, 7 мая, касавыя зборы "Войны бясконцасці" перавысілі 1,16 мільярда даляраў. Зараз "Мсціўцы" ўваходзяць у топ-15 самых паспяховых фільмаў у гісторыі. Каб патрапіць у дзесятку лепшых, карціне давядзецца абагнаць трэцяга "Жалезнага чалавека" і восьмы "Фарсаж".

Для таго, каб увайсці ў спіс 15 самых касавых фільмаў, карціне спатрэбілася паўтары тыдні.

У мае 2019 года гледачам маюць намер паказаць чацвёртую — заключную частку франшызы. У ёй абяцаюць даць адказы на пытанні, якія ўзніклі пасля прагляду трэцяй часткі франшызы.